Ідэалагічная і выхаваўчая працаПрэс-цэнтрНавіны

ГрДМУ пяты раз пацвердзіў званне лаўрэата конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь!

02 чэрвеня 2026 — 11:22
ГрДМУ пяты раз пацвердзіў званне лаўрэата конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь!

Згодна з пратаколам пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2026 г. № 23 зацверджана рашэнне Камісіі па прысуджэнні прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2025 года.

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт ужо пяты раз пацвердзіў званне лаўрэата конкурсу!

Упершыню Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт – дарэчы, адзіны з медыцынскіх ВНУ краіны – быў удастоены прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2011 годзе, у 2016, 2019 і 2022 гадах – пацвярджаў званне лаўрэата конкурсу.

Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці прысуджаецца лепшым арганізацыям, якія дасягнулі важкіх вынікаў у галіне якасці прадукцыі, работ і паслуг.

 

Назад