Ідэалагічная і выхаваўчая працаПрэс-цэнтрНавіны

Каманда ГрДМУ заняла трэцяе месца ў Міжнародным грамадзянска-патрыятычным марафоне «Час выбраў нас!»

08 мая 2026 — 08:58
Каманда ГрДМУ заняла трэцяе месца ў Міжнародным грамадзянска-патрыятычным марафоне «Час выбраў нас!»

Міжнародны грамадзянска‑патрыятычны марафон “Час выбраў нас!” прайшоў на базе ГрДУ імя Янкі Купалы з 4 па 7 мая – у дні святкавання Вялікай Перамогі. Марафон стаў месцам прыцягнення самай актыўнай і таленавітай моладзі Беларусі і Расіі. У фінальным этапе за перамогу змагалася 21 каманда, сярод іх – каманда Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

На працягу ўсіх дзён каманды-ўдзельнікі марафону спаборнічалі ў творчых, інтэлектуальных, ваенна‑спартыўных і сямейных конкурсах.

7 мая адбылося маляўнічае закрыццё Міжнароднага грамадзянска-патрыятычнага марафону “Час выбраў нас!”. Заключны дзень марафону пачаўся з урачыстага мітынгу і ўскладання кветак у парку Жылібера да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у мітынгу прыняла і дэлегацыя Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. Сярод запрошаных гасцей таксама былі прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўніцтва ВНУ і прадстаўнікі каманд‑удзельніц.

Прадоўжылася мерапрыемства ўрачыстым шэсцем калоны па цэнтральных вуліцах горада да стадыёна Гродзенскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву. Тут, ужо па традыцыі, прайшлі заключныя спаборніцтвы і ўзнагароджанне пераможцаў.

Пераможцы міжнароднага грамадзянска-патрыятычнага марафону сярод вышэйшых навучальных устаноў:

    Гран‑пры – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы;

    1-е месца – Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт;

    2-е месца – Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт;

    3-е месца – Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю

Фота: grsu.by

 

Назад