Ідэалагічная і выхаваўчая працаПрэс-цэнтрНавіны

Студэнты ГрДМУ прынялі ўдзел у высадцы дрэў на Алеі дружбы

05 чэрвеня 2026 — 18:10
Студэнты ГрДМУ прынялі ўдзел у высадцы дрэў на Алеі дружбы

Новыя ўдзельнікі XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне высадзілі дрэвы на Алеі дружбы ў Каложскім парку.

Сімвалічная падзея адкрыла насычаную праграму мерапрыемстваў юбілейнага форуму. Сярод прадстаўнікоў нацыянальнасцяў, якія сёлета папоўнілі шматгалосы круг удзельнікаў фестывалю, – мальдыўцы, гагаузы, удмурты, габонцы, гвінейцы, еменцы, кангалезцы, туркі і чэхі. У сімвалічнай высадцы дрэў прынялі ўдзел і студэнты факультэта замежных навучэнцаў ГрДМУ.

Сёння на Алеі дружбы з'явілася яшчэ дзевяць дрэў. За ўсе гады правядзення фестывалю іх агульная колькасць перавысіць 60.

 

Назад