VI адкрыты літаратурны конкурс
11 красавіка 2017 — 14:14
З кастрычніка 2016 года па сакавік 2017 года клуб «Катарсіс» УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» праводзіў ужо VI літаратурны конкурс, у якім прынялі ўдзел паэты і празаікі з розных куткоў Беларусі. І вось кампетэнтнае журы падвяло вынікі. У аўдыторыі №100 урачыста былі аб’яўлены пераможцы конкурсу, а ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя сертыфікаты. Падрабязна пазнаёміцца з аўтарамі і іх творамі, даведацца прозвішчы пераможцаў і членаў журы вы зможаце на старонцы літаратурнага клуба «Катарсіс».
Прыемнага чытання!