Прэс-цэнтр Анонсы

Сусветны дзень роднай мовы

21 лютага 2018 — 12:00

Шаноўнае спадарства!

21 лютага адзначаецца Сусветны дзень роднай мовы. Літаратурны клуб “Катарсіс” запрашае выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прыняць удзел у святкаванні гэтай адметнай падзеі.

У праграме святкаванняў:

1. Конкурс эсэ на тэму “Мова мая беларуская”. Творы аб’ёмам да адной старонкі дасылаць на адрас katarsis@grsmu.by да 20.02.2018 г.

2. Конкурс вершаў на беларускай мове. Творы дасылаць на адрас katarsis@grsmu.by да 20.02.2018г.

3. Вялікая дыктоўка. Напісанне адбудзецца 21.02.2018 г. у 12-ай гадзіне ў аўд. 522.

4. Фестываль беларускага слова. 21.02.2018 г. у фаё галоўнага корпуса 13.00 – 14.00.

ЗАПРАШАЕМ!

Назад