Засяленне студэнтаў у інтэрнаты ўніверсітэта
11 верасня 2018 — 16:37
Аб’ява!
Засяленне студэнтаў у інтэрнаты ўніверсітэта адбудзецца ў перыяд з 30 жніўня па 11 верасня 2018 года.
Афармленне дакументаў для засялення арганізавана ў аўдыторыі №5 галоўнага корпуса ўніверсітэта (вул.Горкага, 80)
30,31 жніўня, 01, 02 верасня – з 9:00 да 17:00 ч. (13:00 – 14:00 – перапынак).
З 03 па 11 верасня (апроч выхадных) - з 15:00 да 18:00 у начальніка студэнцкага гарадка ( БЛК, 19, інтэрнат №2).
Засяленне ў інтэрнат студэнтаў, якія раней там пражывалі, самастойна да названага тэрміну без афармлення дамовы найму жыллёвага памяшкання з адзнакай здраўпункта – забаронена.