15 лютага ў Гродне ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў
Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, адбыўся ў скверы па вуліцы Курчатава.
Кожны год 15 лютага ветэраны Афганскай вайны, сваякі загінуўшых байцоў, прадстаўнікі ўлады і грамадскасці збіраюцца каля помніка ўшанаваць памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў і ўскласці кветкі.
У мітынгу-рэквіеме прынялі ўдзел студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прадстаўнікі кафедры ваеннай і экстрэмальнай медыцыны, сацыяльна-гуманітарных навук, прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ігар Пятровіч Багдановіч.
Па заканчэнні мітынгу адбыўся навукова-практычны семінар «Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў», у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі ўніверсітэта, удзельнікі ваенных падзей у Афганістане Анатоль Мікалаевіч Барсяк і Аляксандр Васільевіч Шаўчэнка.