50-гадовы юбілей!
Паслізнуўся, упаў, закрыты пералом, страціў прытомнасць, ачуўся - гіпс! Але сёння размова пойдзе не аб самым культавым і цытуемым у народзе фільме, а аб калектыве ўрачоў, чыя работа накіравана на вывучэнне, лячэнне ўдараў і траўм, атрыманых пры няўдалым збегу абставін людзьмі, і вядома, падрыхтоўку прафесійных кадраў у гэтай галіне медыцыны.
23 студзеня 2023 года кафедра траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта святкавала свой паўвекавы юбілей.
Гісторыя кафедры
Навучанне дадзенаму медыцынскаму напрамку ў ГрДМУ пачалося дзесяццю гадамі раней афіцыйнай даты нараджэння кафедры-юбіляра. Спачатку з'явіўся навучальны курс траўматалогіі і артапедыі ў 1963 годзе пры кафедры шпітальнай хірургіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (ДДМІ), якім у розны час кіравалі дацэнты М.А. Палівода і Н.І. Жандараў.
Загадчык курса артапедыі і траўматалогіі ДДМІ дацэнт Н.А. Палівода і супрацоўнікі Гродзенскага абласнога артапеда-траўматалагічнага аддзялення працавалі сумесна: абследавалі, кансультавалі, лячылі пацыентаў, займаліся прафілактыкай траўматызму сярод насельніцтва як у Гродне, так і ў раёнах вобласці падчас планавых выездаў. Калі выкладанне траўматалогіі і артапедыі вылучылі ў самастойную дысцыпліну (згодна з пастановай МЗ СССР), у студзені 1973 года ў Гродзенскім медінстытуце была арганізавана кафедра траўматалогіі і хірургіі (загад рэктара ДДМІ № 7-Л-73 ад 23 студзеня 1979). З гэтай даты і пачалося жыццё кафедры.
Арганізатарам і першым загадчыкам кафедры з 1973 па 1986 гг. быў кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Рэутаў П.С. Каля вытокаў арганізацыі кафедры стаялі Траццякоў А.С., Барысевіч К.М., Сядова Н.Б., Сажыч А.М., Курац А.А. Пазней асістэнтамі кафедры былі абраны Караў Б.А. (1978г.) і Балтрукевіч С.І. (1980г.).
Рэутаў Пётр Сяргеевіч нарадзіўся 25 чэрвеня 1922 г. у в. Сліжы, Шклоўскага раёна, Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў 1951 г. працаваў загадчыкам здраўпункта і выкладчыкам медвучылішча ў Магілёве. Пасля гэтага з 1954 да 1956 гг. ардынатарам хірургічнага аддзялення ваеннага шпіталя Балтыйскага флота. Далей (1956-1961 гг.) - клінічная ардынатура пры Ваенна-медыцынскай акадэміі ім. Кірава. Затым крыху больш за год старэйшым ардынатарам хірургічнага аддзялення Харкаўскага ваеннага шпіталя. З 1962 па1963 гг. падчас Карыбскага крызісу была спец камандзіроўка на Кубу. Пасля вяртання з 1963 па 1966 гг. узначальваў траўматалагічнае аддзяленне Харкаўскага ваеннага шпіталя.
У 1965 г. Пётр Сяргеевіч абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Параўнальная ацэнка метадаў лячэння закрытых дыяфізарных пераломаў плечавы косткі". З 1966 года працаваў дацэнтам кафедры ваенна-палявой хірургіі Горкаўскага медыцынскага інстытута.
На працягу трынаццаці гадоў (1973-1986 гг.) Пётр Сяргеевіч узначальваў кафедру траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
Як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны ўзнагароджаны медалямі "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне", "За бездакорную службу I, II, III ст.", "40 гадоў Узброеных Сіл СССР", "20 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, “50 гадоў Узброеных Сіл СССР”, “За воінскую доблесць”, “У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна».
Пад кіраўніцтвам Пятра Сяргеевіча Рэутава з 1973 па 1986 гады на кафедры працавалі: Траццякоў А.С. (1973-1997), Барысевіч К.М. (1973-2002), Сажыч А.М. (1973-1985), Сядова Н.Б. (1973-1980), Караў Б.А. (1978-2010), Балтрукевіч С.І. (1980-2012), Грыгенча І.С. (1986-1987), Калугін А.У. (1987-2008), Бурнейка Я.М. (1988-2005), Замілацкі А.А. (1988-2011), Багдановіч І.П. (1990-наст.вр.), Лашкоўскі В.У. (1995-наст.вр.), Чэшык С.Л. (1999-наст.вр), Караў Д.Б. (2004-2019), Аносаў В.С. (2006-2022), Мармыш А.Г. (2009-2022), Канецкі А.А. (2012-наст.вр.), Кошман Г.А. (2012-наст.вр.), Брыцько А.А. (2013-наст.вр.), Іванцоў У.А. (2016-наст.вр.), Квяткоўская В.А. (2019-наст.вр.), Русу В.Л. (2019-2022).
У 1987 - 1988 гг. кафедра папоўнілася трыма новымі асістэнтамі: Калугін А.У., Бурнейка Я.М., Замілацкі А.А. У далейшым з ліку асістэнтаў сталі дацэнтамі Барысевіч К.М. (1989), Карэў Б.А. (1990), Бурнейка Я.М. (1997), Багдановіч І.П. (2002), Калугін А.У. (2003). Першым аспірантам кафедры быў І.П. Багдановіч.
Са жніўня 1986 г. па чэрвень 2010 г. кафедрай кіраваў доктар медыцынскіх навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Балтрукевіч С.І.
Сёння ўзначальвае кафедру загадчык Лашкоўскі Уладзімір Уладзіміравіч. У ліку прафесарска-выкладчыцкага складу - прарэктар па выхаваўчай рабоце, дацэнт кафедры Багдановіч Ігар Пятровіч, дацэнты Іванцоў Уладзімір Анатольевіч і Кошман Генадзь Аляксеевіч, старшыя выкладчыкі Малкін Міхаіл Рыгоравіч, Канецкі Анатоль Аляксандравіч, Квяткоўская Вольга Анатольеўна, асістэнт Брыцько Аляксандр Аляксандравіч.
Дарагія нашы юбіляры! Шчыра віншуем Вас з 50-годдзем кафедры! Няхай заўсёды кожны студэнт ганарыцца тым, што вучыўся тут! А тыя, хто вучыцца, імкнецца зрабіць усё, каб з добрай якасцю прайсці гады навучання і вынесці каштоўны багаж ведаў. Жадаем, каб са сцен кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта выходзілі сапраўдныя прафесіяналы, якія ведаюць сваю справу, якія будуць толькі развівацца і расці.
Усяму прафесарска-выкладчыцкаму складу і супрацоўнікам кафедры жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых адкрыццяў, смелых праектаў, здзяйснення творчых задум, поспехаў у далейшым развіцці і прымнажэнні традыцый кафедры і ўніверсітэта!