Прэс-цэнтр Навіны

Адбылося ўручэнне дыпломаў групе выкладчыкаў, якія прайшлі перападрыхтоўку па спецыяльнасці “Педагагічная дзейнасць спецыялістаў”

09 верасня 2018 — 08:45

5 верасня 2018 года ва ўрачытай абстаноўцы адбылося ўручэнне дыпломаў групе выкладчыкаў, якія прайшлі перападрыхтоўку па спецыяльнасці “Педагагічная дзейнасць спецыялістаў”..

Упершыню ў гісторыі нашага ўніверсітэта была сфарміравана група з 25 слухачоў – перспектыўных выкладчыкаў розных кафедр і аддзелаў. Курсы праходзілі на базе ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” з 04.09.2017 па 01.09.2018. На працягу года выкладчыкі дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” чыталі лекцыі і  праводзілі семінары ў адпаведнасці з праграмамі для вышэйшай школы (больш за 1000 аўдыторных гадзін). Цыкл навучання скончыўся правядзеннем дзяржаўнага экзамена. Першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Вараб’ёў Віталь Уладзіміравіч цёпла павіншаваў калег з заканчэннем вучэбных курсаў і выказаў надзею, што атрыманыя ў працэсе навучання веды дазволяць найлепшым чынам перадаваць інфармацыю сваім студэнтам. Загадчык кафедры сучаснага прыродазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” Грыгор’ева Вольга Мікалаеўна падзякавала кіраўніцтву ГрДМУ за магчымасць правесці перападрыхтоўку спецыялістаў на базе ўніверсітэта, а таксама слухачам за паказаныя веды. У адказ слухачы групы выказалі сваю ўдзячнасць кіраўніцтву ўніверсітэта і выкладчыкам ДУА “РІВШ” за магчымасць атрымаць новыя веды.

Назад