Адбыліся адкрытыя лекцыі прафесараў Вроцлаўскага медыцынскага ўніверсітэта
05 красавіка 2018 — 11:08
04 красавіка 2018 года ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбыліся адкрытыя лекцыі запрошаных прафесараў Вроцлаўскага медыцынскага ўніверсітэта.
Рэктар, доктар медыцынскіх навук, прафесар Марэк Зёнтэк выступіў з лекцыяй на тэму “Паталогія поласці рота і яе ўплыў на здароўе чалавека”. Прарэктар па развіцці, доктар медыцынскіх навук, прафесар Яцэк Шэпітоўскі прачытаў лекцыю “Скурны сверб у клінічнай практыцы”.