Прэс-цэнтр Навіны

Адбыліся спаборніцтвы па баскетболе ў праграме Спартакіяды сярод ВНУ г. Гродна

09 лютага 2017 — 17:00

9 лютага 2017 года на спартыўнай базе ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіліся спаборніцтвы па баскетболе ў праграме Спартакіяды сярод ВНУ г. Гродна.

На жаль, у гэтым відзе спорту зборная каманда ГрДМУ прайграла дзве гульні і заняла ІІІ месца. Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы апынулася на ІІ месцы, а каманда ГрДАУ стала пераможцам.

Склад зборнай каманды медыцынскага ўніверсітэта па баскетболе: Нічыпарэнка Аляксандр Мікалаевіч, дацэнт 2-й кафедры хірургічных хвароб, Батаеў Сяргей Анатольевіч, асістэнт 1-й кафедры хірургічных хвароб, Азімка Вадзім Вацлававіч, спортклуб «Медык», Балог Золтан Золтанавіч, Сямашка Дзяніс Мікалаевіч, Краўчук Аляксандр Віктаравіч, Аляшкевіч Руслан Пятровіч, Палубок Віктар Станіслававіч, Дабрыогла Аляксандр Сяргеевіч, выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спорту.

Падводзячы вынікі мінулых спаборніцтваў, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт займае ІІ месца.

Сёння выкладчыкі будуць аспрэчваць першанство па настольным тэнісе, якое адбудзецца ў галоўным корпусе ГрДУ імя Янкі Купалы (вул. Ажэшкі, 22). Пачатак спаборніцтваў у 14.00 гадзін.

 

Назад