Прэс-цэнтр Навіны

Адбыўся фінал конкурсу “Студэнт года-2017”

07 лістапада 2017 — 14:01

3 лістапада 2017 г. у актавай зале Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбыўся фінал конкурсу “Студэнт года-2017”.

У конкурсе ўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх факультэтаў універсітэта. Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел па выхаваўчай рабоце з моладдзю, студэнцкі клуб універсітэта, факультэты пры падтрымцы прафсаюзнага камітэта студэнтаў, пярвічнай арганізацыі  ГА “БРСМ”, Савета студэнцкага самакіравання.
Удзельнікам неабходна было прайсці некалькі конкурсных іспытаў: прадставіць партфоліа і самапрэзентацыю (відэаролік “Я студэнт”), пазмагацца ў інтэлектуальным конкурсе “Я люблю Беларусь!” і творчым конкурсе “Беларусь – крыніца натхнення”.

Па выніках усіх конкурсных мерапрыемстваў журы вызначыла пераможцу – званне “Студэнт года-2017” прысуджана студэнту лячэбнага факультэта Шышко Уладзіславу.

Назад