Прэс-цэнтр Навіны

Адкрыты дыялог «Гродзенская моладзь супраць наркотыкаў!»

03 сакавіка 2017 — 11:00

Байцы маладзёжнага атрада аховы правапарадку «Авангард» Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу «Гродзенская моладзь супраць наркотыкаў».

Адной з найбольш актуальных праблем сучаснага грамадства можна лічыць праблему здароўя. У цяперашні час найбольш востра ўстае неабходнасць рашэння праблемы захавання і паляпшэння якасці здароўя беларусаў, у тым ліку і моладзі. Апроч гэтага вялікая ўвага надаецца мерапрыемствам, накіраваным на папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.

У рамках гарадской прафілактычнай акцыі «Гродзенская моладзь супраць наркотыкаў!», якая стартавала 28 студзеня па ініцыятыве Гродзенскага гарадскога камітэта БРСМ, у Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і пазазаконным абаротам наркотыкаў (1 сакавіка) у актавай зале Ленінскага РАУС адбыўся адкрыты дыялог на тэму «Гродзенская моладзь супраць наркотыкаў!». Удзельнікамі дыялогу сталі навучэнцы вучэбных устаноў горада Гродна, а таксама байцы маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.

Гасцямі мерапрыемства сталі эксперты ў галіне прафілактыкі наркаманіі і наркагандлю – начальнік аддзялення наркакантролю АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна Аляксей Верамчук, урач-валеолаг аддзела прафілактыкі ВІЧ-СНІД абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Ваўкуновіч, галоўны спецыяліст аддзела праектнай дзейнасці Гродзенскай абласной арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Кулеш Ігар Дзмітрыевіч, першы сакратар Гродзенскай гарадской арганізацыі БРСМ, арганізатар мерапрыемства Зоя Мікалаеўна Урбаш.

Завяршыўся прадуктыўны дыялог называннем пераможцы гарадскога конкурса на распрацоўку лепшага лагатыпу акцыі «Гродзенская моладзь супраць наркотыкаў!». Ім стала Ірына Лашкевіч, студэнтка Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта.

Назад