Прэс-цэнтр Навіны

Адзіны дзень інфармавання

20 красавіка 2018 — 16:37

19 красавіка ў адзіны дзень інфармавання з супрацоўнікамі і студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта сустракалася абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група №8.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Ірына Браніславаўна Сцепаненка выступіла з асноўнай тэмай адзінага дня інфармавання насельніцтва “Барацьба з карупцыяй – найважнейшая задача дзяржавы і грамадства”. Пра сістэму падаткаабкладання Рэспублікі Беларусь і Гродзенскай вобласці расказала начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці Лідзія Міхайлаўна Сямашка. Інфармацыю аб папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у пажаранебяспечны вясенне-летні перыяд прадставіў інжынер пажарнай бяспекі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Рышард Станіслававіч Эцель.

Назад