Прэс-цэнтр Навіны

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, якім 2025-2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці

20 студзеня 2025 — 10:30

Прыярытэтныя мэты пяцігодкі - далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін.

Пяцігодка якасці прадугледжвае ўсебаковыя пераўтварэнні, накіраваныя на дасягненне высокіх стандартаў якасці жыцця, рост дабрабыту грамадства, павышэнне эфектыўнасці эканомікі і кіраўніцкай дзейнасці, аптымізацыю вытворчых працэсаў, паляпшэнне характарыстык тавараў (работ, паслуг).

Указ вызначыў стратэгічныя задачы пяцігодкі якасці ў эканоміцы, арганізацыі жыццядзейнасці людзей, сацыяльных адносінах і ў сферы права. Гэта тыя слупы, якія складаюць асновы функцыянавання дзяржавы.

Сярод такіх задач - стварэнне новых сучасных прадпрыемстваў, лічбавая трансфармацыя, забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту, далейшы рост даходаў насельніцтва, прымяненне справядлівай сістэмы цэнаўтварэння, павышэнне нараджальнасці і паляпшэнне дэмаграфічнага патэнцыялу.

У прыярытэце пяцігодкі падтрыманне агульнанацыянальнага дыялогу, умацаванне інстытута сям'і, традыцыйных маральных каштоўнасцей, патрыятызму, павышэнне палітычнай і прававой культуры, забеспячэнне стабільнасці прававога рэгулявання.

Рэалізаваць задачы пяцігодкі якасці, зрабіць яе эфектыўнай і рэзультатыўнай можна толькі сумеснымі намаганнямі дзяржаўных органаў, арганізацый усіх форм уласнасці і грамадзян. У сувязі з гэтым будзе прадоўжана фарміраванне разумення асабістай адказнасці грамадзян за агульны вынік, за захаванне незалежнасці краіны.

Рэалізаваць задачы пяцігодкі якасці, зрабіць яе эфектыўнай і выніковай можна толькі сумеснымі намаганнямі дзяржаўных органаў, арганізацый усіх форм уласнасці і грамадзян. У сувязі з гэтым будзе прадоўжана фарміраванне разумення асабістай адказнасці грамадзян за агульны вынік, за захаванне незалежнасці краіны.

 

Назад