Чэмпіянат ГрДМУ па інтэлектуальных гульнях «Калядныя гульні-2017»
20 снежня ў актавай зале ГрДМУ адбыўся І чэмпіянат Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па інтэлектуальных гульнях «Калядныя гульні-2017».
Каманды спаборнічалі ў такіх гульнях, як «Медыя-азбука», «Брэйн-рынг» і «Што? Дзе? Калі?». У фінальным баі за кубак універсітэта сышліся каманды «Окалакулачаняты» медыка-дыягнастычнага факультэта і «Спліт» медыка-псіхалагічнага факультэта. Галоўны пераходны прыз турніра на апошнім пытанні вырвала маладая каманда «Окалакулачаняты».
Трэцяе месца засталося за зборнай педаятрычнага і лячэбнага факультэтаў – камандай імя Крымскага. Усе прызёры атрымалі ганаровыя граматы. Перадсвяточны турнір, якія павінен стаць рэгулярным, быў праведзены клубам інтэлектуальных гульняў ГрДМУ “Альфа”. Усю інфармацыю аб працы клуба можна атрымаць у груце Вконтакте.
Старшыня клуба «Альфа»
Дар’я Кузняцова