Прэс-цэнтр Навіны

Cтартавала акцыя “Выйсце ёсць”

20 красавіка 2018 — 16:36

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі далі старт рэспубліканскай акцыі “Выйсце ёсць!”. Галоўная задача сумеснага новага праекта – забеспячэнне пажарнай бяспекі, зніжэнне рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый, звязаных з узгараннем сацыяльных аб’ектаў і жыллёвага сектара.
19 красавіка байцы маладзёжнага атрада аховы правапарадку “Авангард ГрДМУ” разам з супрацоўнікамі МНС наведалі інтэрнат №5 Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Уся ўвага прадстаўнікоў МНС была накіравана на аварыйныя выхады: праверылі, ці не ўскладнены праход да іх і ці змогуць студэнты буз цяжкасцей пакінуць будынак у выпадку неабходнасці, а таксама ці ёсць першасныя сродкі пажаратушэння і веды па іх выкарыстанні. Усе заўвагі з боку працаўнікоў МНС былі прыняты для працы. Падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца на працягу года па ўсёй краіне.

Назад