Доктар філасофскіх навук Наталля Лук'янава з Томска сустрэлася з рэктарам ГрДМУ
Міжвузаўскае супрацоўніцтва застаецца актуальным напрамкам у рабоце Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. З кожным годам з'яўляюцца новыя праекты, а дзейнасць ВНУ актыўна выходзіць на трансгранічны ўзровень.
Сёння з рабочым візітам упершыню Гродзенскую вобласць наведала Наталля Аляксандраўна Лук'янава, доктар філасофскіх навук, загадчык кафедры-кіраўнік аддзялення сацыяльна-гуманітарных навук Школы базавай інжынернай падрыхтоўкі Томскага політэхнічнага ўніверсітэта. У рамках праграмы сустрэча прайшла і з кіраўніцтвам Гродзенскага медуніверсітэта.
Ігар Георгіевіч Жук адзначыў, што цеснае супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй працягваецца ў розных накірунках: ад вучэбнай да глабальнай праектнай дзейнасці.
– Наша ўзаемадзеянне з ВНУ Расіі актыўна працягваецца, асабліва ў плане адукацыйнага працэсу, - сказаў рэктар, - супрацоўніцтва ідзе ў розных напрамках, і ў далейшым вектар нацэлены на ўмацаванне і прадаўжэнне цеснага кантакту. Дзякуючы ўзаемадзеянню і супрацоўніцтву мы ўзаемна пераймаем вопыт, перадаем свой, асвойваем новыя методыкі ў адукацыйным плане.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва: ад сацыягуманітарных напрамкаў да праектаў, звязаных з генетыкай і біянікай.
Асобны блок датычыўся пытання абмену студэнтамі ў рамках практычнага навучання, а таксама мабільнасці прафесарска-выкладчыцкага складу.
– Супрацоўніцтва з медыцынскімі ВНУ заўсёды запатрабавана, а ў студзені з ГрДМУ ў нас падпісаны і дагавор, - адзначыла Наталля Аляксандраўна Лук'янава. - Усё, што звязана з медыцынскай адукацыяй, клінічнымі напрамкам - гэта, безумоўна, актуальна. Свет застаецца глабальным, як бы яго не закрывалі. І мы гатовы падзяліцца сваім вопытам, пераняць ваш, і развіваць розныя сумесныя праекты.
Напрыканцы візіту для Наталлі Аляксандраўны традыцыйна правялі экскурсію ў музеі Гродзенскага медуніверсітэта.
Матэрыял падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу
Фота Аляксандра Мінько