Прэс-цэнтр Навіны

Дзень роднай мовы

22 лютага 2018 — 15:17

21  лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Да святкавання далучыўся і Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Сіламі сяброў літаратурнага клуба “Катарсіс” былі праведзены:

  • конкурс эсэ “Мова мая беларуская” (пераможца Валько Мікіта);
  • конкурс аўтарскага верша на беларускай мове (пераможца Лоўчая Алена);
  • Вялікая дыктоўка (прынялі ўдзел 64 чалавекі);
  • круглы стол на тэму “Што ў мове маёй роднай”.

Усе ўдзельнікі мерапрыемстваў яшчэ раз змаглі далучыцца да багацця беларускай мовы, зрабіць свой невялічкі ўклад у справу папулярызацыі роднага слова.

Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” В.І.Варанец

Назад