Галасаванне за Маладзёжную сталіцу Беларусі 2025 года

Стартавала анлайн-галасаванне за званне самай маладзёжнай сталіцы краіны!
У пачатку гэтага года конкурсная камісія адабрала пецярых прэтэндэнтаў: Ваўкавыск, Навагрудак, Гомель, Горкі і Слонім.
Падтрымай свой любімы горад і зрабі свой выбар! Прагаласаваць можна па спасылцы да 29 студзеня (уключна).
Дарэчы, ужо вядома, што культурная сталіца Беларусі ў 2025 годзе пераедзе ў горад Іванава Брэсцкай вобласці.
Такое рашэнне было прынятае на паседжанні калегіі Міністэрства культуры. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі шэрагам аблвыканкамаў былі прадстаўлены прэтэндэнты на атрыманне статусу "культурная сталіца Беларусі". У лік канкурсантаў патрапілі Паставы Віцебскай вобласці, Рагачоў Гомельскай вобласці, Масты Гродзенскай вобласці і Салігорск Мінскай вобласці.