Прэс-цэнтр Навіны

Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2025 год назначаны 46 спецыялістам. Сярод іх – і прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

28 студзеня 2025 — 10:00

Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2025 год назначаны 46 спецыялістам сфер навукі, адукацыі, медыцыны, культуры, маладзёжнай палітыкі. Адпаведнае распараджэнне нумар 15рп падпісаў 27 студзеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

За кошт фінансавых сродкаў, прадугледжаных грантамі, будуць выкананы праекты, якія забяспечваюць развіццё айчынных навуковых школ, павышэнне якасці навучання навучэнцаў і студэнтаў, распрацоўку новых метадаў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў, рэалізацыю наватарскіх культурных і маладзёжных праектаў.

Гранты Прэзідэнта прадастаўляюцца штогод, пачынаючы з 2013 года, па выніках адкрытага конкурсу з улікам ацэнкі актуальнасці і значнасці праектаў для эканомікі і сацыяльнай сферы, маштаба практычнага выкарыстання вынікаў, грамадскага прызнання.

Распараджэнне Кіраўніка дзяржавы накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў у прыярытэтных для краіны сферах дзейнасці.

Гранта ў сферы навукі ўдастоены Міхаіл Мікалаевіч Курбат - прарэктар па навуковай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, - на распрацоўку навукова абгрунтаваных метадаў прагназавання лекавага паражэння печані пры правядзенні антырэтравіруснай тэрапіі ВІЧ-інфекцыі ў мэтах ранняга выяўлення і зніжэння частаты развіцця пабочных эфектаў лячэння, што дасць магчымасць павысіць якасць медыцынскай дапамогі асобам, якія жывуць з ВІЧ.

Гранта ў сферы аховы здароўя ўдастоена Святлана Леанідаўна Бойка – дэкан медыка-псіхалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, – на распрацоўку і ўкараненне новай арганізацыйнай формы работы ў выглядзе праграмы псіхалагічнай дапамогі пацыентам з інваліднасцю з прычыны псіхічных і паводніцкіх расстройстваў у псіхіятрычных умовах, што дазволіць такім пацыентам заставацца неад'емнай часткай грамадства, атрымліваць псіхалагічную дапамогу, па аб'ёме прыраўнаваную да стацыянарнай, без бюджэтных затрат на іх знаходжанне ва ўмовах стацыянарнага аддзялення, павысіць якасць і даступнай медыцынскай дапамогі і будзе мець выражаны сацыяльна-эканамічны эфект.

Віншуем вас з атрыманнем Гранта Прэзідэнта Беларусі! Жадаем поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт, высокіх паказчыкаў у навуковай сферы, невычэрпнай энергіі, новых адкрыццяў і здзяйсненняў, моцнага здароўя, кар'ернага росту і ўсяго самага добрага!

 

Назад