Прэс-цэнтр Навіны

Гродзенскі медуніверсітэт прыняў удзел у V Рэспубліканскім грамадзянска-патрыятычным марафоне «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!

06 трауня 2022 — 16:25

Вочны этап грамадзянска-патрыятычнага марафону “Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!” стартаваў 4 мая на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Удзел у мерапрыемствах прынялі 18 каманд: 12 каманд вышэйшых навучальных устаноў і 6 каледжаў. Менавіта яны сталі фіналістамі па выніках завочных тураў. Сярод іх і каманда Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

На працягу некалькіх дзён юнакі і дзяўчаты прайшлі нямала конкурсаў. Напрыклад, “Гаспадар і гаспадыня”, інтэлектуальная гульня “Ведаю ўсё пра Беларусь”, творчы конкурс “Беларусь. Моладзь. Адзінства» і многія іншыя. Заключны дзень марафону пачаўся з урачыстага мітынгу і ўскладання кветак да помніка воінам-вызваліцелям у парку Жылібера. Удзел у ім прыняла дэлегацыя Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта на чале з рэктарам Ігарам Георгіевічам Жуком. Сярод запрошаных гасцей таксама былі прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўніцтва ВНУ, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі каманд-удзельніц.

Працягнулася мерапрыемства ўрачыстым шэсцем калоны па цэнтральных вуліцах горада да стадыёна Гродзенскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву. Тут, ужо па традыцыі, праходзяць заключныя спаборніцтвы і ўзнагароджанне пераможцаў.

– Грамадзянска-патрыятычны марафон “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!” - гэта свята жыцця, маладосці, вясны, патрыятызму. Вельмі важна, што мерапрыемствы ў межах марафону збіраюць на Гродзеншчыне ўжо некалькі год моладзь са ўсёй краіны.

Сёння на стадыёне ў традыцыйным шэсці бяруць удзел больш за 500 чалавек, - распавяла рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Фёдараўна Кітурка.

Пасля традыцыйнага парада каманд з прывітальным словам да ўдзельнікаў, ганаровых гасцей, балельшчыкаў і гледачоў звярнуўся старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Андрэевіч Дарожка:

- Я шчыра рады, што ў нас ёсць магчымасць акунуцца ў атмасферу маладосці і патрыятызму. Дзеці кожны год актыўна бяруць удзел у марафоне, і важна, што гэтая акцыя з'яўляецца адным з тых момантаў, якія выхоўваюць патрыятызм у маладога пакалення. І яна невыпадкова прымеркавана да Дня Перамогі, бо ўсё больш і больш праходзіць часу, і важна, каб моладзь гэтую памяць, перадала яе далей у стагоддзі. Бо нельга страціць тую сілу Вялікай Перамогі, якая была заваявана нашымі прадзедамі, дзядамі. Мы павінны ганарыцца сваёй гісторыяй, Радзімай, якая па праве займае дастойнае месца сярод усіх краін свету.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я заключную спартовую частку марафону вырашана было не праводзіць, а цырымонію ўзнагароджання арганізатары перанеслі ў навучальны корпус па вуліцы Леніна. Тут па выніках мінулых дзён уручылі ўзнагароды пераможцам.і Месцы размеркаваліся наступным чынам:

Пераможцы V Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнга марафону “Разам за моцную і квітнеючую Беларусь!

Гран-пры – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

1 месца – Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

2 месца - Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна

3 месца – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

3 месца - Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Сярод устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

1 месца - Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж

1 месца - Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага

2 месца - Гомельскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй

3 месца - Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж

 

Матэрыял падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу

Фота Аляксандра Мінько

 

Назад