Прэс-цэнтр Навіны

IV справаздачна-выбарная канферэнцыя Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «ВЕДЫ»

26 студзеня 2023 — 11:53

24 студзеня 2023 г. адбылася IV справаздачна-выбарная канферэнцыя Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды». Дэлегатамі канферэнцыі ад установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" былі старшыня першаснай арганізацыі ГрДМУ Пац Наталля Віктараўна, к.м.н., дацэнт кафедры агульнай гігіены і экалогіі і члены арганізацыі: Грэсь Сяргей Міхайлавіч, к.г.н., дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных навук, Івашын Васіль Міхайлавіч, к.м.н., дацэнт, палкоўнік медыцынскай службы ў адстаўцы, дацэнт, ваеннай кафедры, старшыня савета ветэранаў ГрДМУ, Акуліч Святлана Іванаўна, падпалкоўнік медыцынскай службы, выкладчык ваеннай кафедры.

Аб выніках работы Гродзенскай абласной аргструктуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды" за 2018-2023 гады ў сваім дакладзе расказала першы намеснік старшыні праўлення Вараніца Святлана Уладзіміраўна. У ходзе канферэнцыі заслуханы даклад члена кантрольна-рэвізійнай камісіі Калбаска Івана Васільевіча. У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел старшыні пярвічных аргструктур РДГА "Беларускае таварыства "Веды" Гродзенскай вобласці.

Працу першаснай арганізацыі ГрДМУ РДГА «Беларускае таварыства «Веды» асвятліла ў прэзентацыі старшыня першаснай арганізацыі ГрДМУ Пац Наталля Віктараўна.

У выніку канферэнцыі работа Гродзенскай абласной аргструктуры РДГА "Беларускае таварыства "Веды" за справаздачны перыяд прызнана здавальняючай.

Вызначаны прыярытэтныя напрамкі ў дзейнасці Гродзенскай абласной аргструктуры РДГА "Веды" на маючы адбыцца перыяд:

  • Правядзенне асветніцкай дзейнасці па прапагандзе стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь, у тым ліку шляхам сістэматычнага ўдзелу сяброў аб'яднання ў адзіных днях інфармавання насельніцтва.
  • Правядзенне работы па выяўленні найбольш падрыхтаваных у прафесійным і ідэалагічным плане лектараў РДГА "Веды", у тым ліку сярод маладых вучоных, абнаўленне базы лектарскіх кадраў.
  • Умацаванне раённага звяна, нарошчванне сацыяльных сувязей і камунікацыйнай дзейнасці.
  • Эфектыўнае выкарыстанне сеткі Інтэрнет для рэалізацыі статутнай дзейнасці.
  • Развіццё і ўмацаванне міжнародных сувязей з аднастайнымі канструктыўнымі арганізацыямі, такімі, як агульнарасійская грамадска-дзяржаўная асветніцкая арганізацыя "Расійскае таварыства "Веды" і іншымі для фарміравання спрыяльнай грамадскай думкі аб Беларусі за мяжой.

На чарговы тэрмін працы абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды» Старшынёй праўлення аднагалосна абраная Кітурка Ірына Фёдараўна, рэктар установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», першым намеснікам - Вараніца Святлана Уладзіміраўна, намеснікам - Гецэвіч Андрэй Казіміравіч.

У склад праўлення ўвайшлі 15 чалавек, у іх ліку члены першаснай арганізацыі ГрДМУ - дацэнты Пац Н.В. і Сіткевіч С.А. у склад прэзідыума праўлення абрана Пац Н.В.

Частка чальцоў абласной арганізацыйнай структуры былі адзначаны граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і справам моладзі Гарадзенскага аблвыканкама.

За значны асабісты ўклад у арганізацыю навукова-асветніцкай і адукацыйнай дзейнасці, а таксама ў сувязі з 75-годдзем РДГА "Беларускае таварыства "Веды" падзячным лістом РДГА "Веды" ўзнагароджана Пац Н.В.

 

Старшыня першаснай арганізацыі ГрДМУ РДГА «Беларускае таварыства «Веды», к.м.н., дацэнт Пац Н.У.

Фота: ГрДУ ім. Я.Купалы і з асабістага архіва аўтара

 

Назад