Каманда «Авангард» маладзёжнага атрада аховы правапарадку ГрДМУ прыняла удзел у адкрытай ваенна-прыкладной гульне «Разведатлон-2017»
Каманда «Авангард» маладзёжнага атрада аховы правапарадку ГрДМУ прыняла удзел у адкрытай ваенна-прыкладной гульне «Разведатлон-2017», арганізаванай у гонар Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і ў рамках рэспубліканскай акцыі «Да абароны Айчыны». Гульня праводзілася 16 лютага 2017 года на базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Адкрыў мерапрыемства ўдзельнік Афганскай вайны, выкладчык кафедры фізічнага выхавання Павел Уладзіміравіч Сняжыцкі. Пасля яго выступу пачаліся спаборніцтвы. Гульня праводзілася ў батанічным скверы каля галоўнага корпуса аграрнага ўніверсітэта ў выглядзе эстафеты. Месца старту і фінішу ўяўлялі з сябе агульны агнявы рубеж. Кожная каманда складалася з 5 удзельнікаў, галоўнай задачай якіх было праходжанне пэўнага алгарытму дзеянняў. Першы гулец страляе з пнеўматычнай вінтоўкі арыентавання і пасля таго, як знаходзіць па карце кантрольны пункт, вяртаецца на месца старту для перадачы эстафеты другому гульцу. Перамагае тая каманда, у якой хутчэй за усіх з заданнямі справяцца ўсе 5 гульцоў.
Наша каманда «Авангард» вельмі добра стартавала і адразу вырвалася ў лідары, але ў другой палове гульні праз некалькі няўдалых стрэлаў на агнявой пазіцыі змясцілася на чацвёртае агульназаліковае месца, так і не здолеўшы вярнуцца ў лік прызёраў.