Прэс-цэнтр Навіны

Каманда ГрДМУ "Алені Губерта" - чэмпіёны КВЗ НХЛ 2022 года

04 студзеня 2023 — 11:38

Фінальная гульня КВЗ НХЛ 2022 года прайшла 24 снежня 2022 года. У фінале за перамогу змагаліся 10 каманд: сярод якіх чэмпіёны віцебскай, магілёўскай, афіцыйнай лігі КВЗ.БЕЛ, маскоўскай студэнцкай лігі сезона 2022. І наша каманда - "Алені Губерта" - стала лепшай даказаўшы, што на сённяшні дзень з'яўляецца самай моцнай камандай КВЗ. Рэспубліцы Беларусь.

У самым сезоне прайшло тры гульні. "Алені Губерта" таксама сталі чэмпіёнамі зімовага кубка. На працягу сезона ў камандзе гулялі:

  •     Аляксандр Краўчук і Дзмітрый Крэнь, 6 курс лячэбны факультэт.
  •     Мікіта Сёмуха, 4 курс лячэбны факультэт.
  •     Уладзіслаў Альховік, 5 курс лячэбны факультэт.
  •     Мікіта Гарбачэўскі, Максім Раманюк, Арцём Кавалеўскі.

Фінал КВЗ НХЛ складаўся з двух конкурсаў: біятлон і візітоўка. Супрацьстаялі хлопцам такія каманды, як: «Гравіці фолз» (чэмпіён Віцебскай і Магілёўскай лігі 2022), «Звярніце ўвагу» (фіналіст тэлевізійнай міжнароднай лігі КВЗ 2022), «Шакіра-шакіра» (Чэмпіён гомельскай лі (чэмпіён Маскоўскай студэнцкай лігі КВЗ 2022).

"Алені Губерта" перамаглі ў двух конкурсах. І ўпершыню ў гісторыі ўніверсітэта каманда стала чэмпіёнам Нацыянальнай мастацкай лігі.

У фінале каманды змагаліся не толькі за тытул чэмпіёнаў, але і за галоўны прыз — грант на паездку на 34-ы Міжнародны фестываль каманд КВЗ "КіВін 2023" у горадзе Сочы.
 
Фота: КВЗ НХЛ l Мінск


 

Назад