Конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна ГрДМУ-2018”
23 сакавіка 2018 года адбыўся традыцыйны і самы чакаемы конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна ГрДМУ-2018”.
Канцэтная праграма была яскравай і феерычнай. На сцэне дзяўчаты прадстаўлялі калекцыю кактэйльных і вечаровых сукенак сталага партнёра конкурсу, вясельнага салона-крамы “Модная версія”, вясеннюю калекцыю моднай крамы “In_design”, калекцыю медыцынскіх халатаў “Аўгустова-компані”. Таксама адбыўся і традыцыйны выхад у купальніках. Разам з гэтым дзяўчаты паказвалі свае творчыя нумары, у межах інтэлектуальнага конкурсу разважалі на самыя розныя тэмы: пра жаночую прыгажосць, беларускую кухню і тое, што кожная здзейсніла б для сваёй малой радзімы.
У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам:
“Каралева Вясна ГрДМУ2018” – Львовіч Яна, студэнтка 1 курса ЛФ.
“І Віцэ-Каралева Вясна ГрДМУ2018” – Янушка Аліцыя, студэнтка 4 курса ЛФ.
“ІІ Віцэ-Каралева Вясна ГрДМУ2018” – Бутоліна Кацярына, студэнтка 5 курса МПФ.
“Міс глядацкіх сімпатый” – Чарняўская Валерыя, студэнтка 2 курса МДФ.
“Міс крэатыў” – Пятрушка Марыя, студэнтка 6 курса ЛФ.
“Міс грацыя” – Казамель Лізавета, студэнтка 5 курса ПФ.
“Міс спорт” – Тарасевіч Лізавета, студэнтка 3 курса МДФ.
“Міс Фота” – Папко Ірына, студэнтка 5 курса ПФ.
“Міс творчасць” – Каспер Наталля, студэнтка 2 курса ЛФ.
Дзяўчаты, якія занялі тры прызавыя месцы, прадставяць наш універсітэт на абласным этапе Міжнароднага міжуніверсітэцкага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна – 2018”.