Прэс-цэнтр Навіны

«Круглы стол» Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяным развіцці

18 красавіка 2017 — 16:00

home.jpgНа базе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбыўся круглы стол Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяным развіцці.

Удзел у рабоце круглага стала прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Ігар Жук, начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак, кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя Гродзеншчыны, прадстаўнікі зацікаўленых ведамстваў. Іх мэта – не толькі вывучыць вопыт работы ўстаноў аховы здароўя вобласці, але і выявіць прыярытэтныя стратэгіі, праблемы, выпрацаваць прапановы, якія б садзейнічалі ўдасканаленню сістэмы аховы здароўя краіны.
Перспектыва развіцця аховы здароўя залежыць ад якасці падрыхтоўкі медыцынскіх работнікаў. Стратэгія кадравай палітыкі сыходзіць з таго, што Беларусь – сацыяльна арыентаваная дзяржава. Таксама важным з’яўляецца ўсведамленне здароўя як аднаго з найважнейшых фактараў, які садзейнічае развіццю працоўнанага патэнцыялу нашай краіны, – адзначыла Ірына Старавойтава, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. – Што датычыцца сістэмы вышэйшай медыцынскай адукацыі, тут сфармаваліся сучасныя адукацыйныя тэхналогіі і моцная практычная падрыхтоўка медыцынскіх работнікаў.
Для правядзення круглага стала Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт быў абраны не выпадкова. Як адзначыла Ірына Анатольеўна, тут ёсць пэўныя дасягненні, якія павінны быць выкарыстаны ў іншых навучальных установах краіны. Пра дасягненні вну гасцям расказаў рэктар, доктар медыцынскіх навук, прафесар, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Сняжыцкі.

У нас ёсць напрацоўкі, якімі мы ахвотна дзелімся з калегамі. У першую чаргу гэта практыка-арыентаванае навучанне. У медыцынскіх універсітэтах гэты аспект асабліва актыўна развіваецца. Вось ужо пяць гадоў, як мы перайшлі на якасна новы ўзровень: у нас першых у рэспубліцы пачала працу лабараторыя сімуляцыйнага навучання. Зараз яна максімальна інтэгрыравана ў навучальны працэс. Пачынаючы з першага курса, калі студэнты вывучаюць правілы догляду за хворымі, і заканчваючы субардынатурай, калі адпрацоўваюцца складаныя аперацыі. Спачатку будучы ўрач вучыцца, адпрацоўвае ўсё ў эксперыментальнай лабараторыі, і толькі потым прыходзіць да пацыента. Гэта важны аспект, бо раней усё вывучалася каля ложка хворага, - адзначае Віктар Аляксандравіч. – Таксама мы аднымі з першых у Беларусі ўкаранілі сістэму якасці ў адукацыі, двойчы атрымалі Прэмію Урада ў галіне якасці. Па выніках работы за мінулы год універсітэт пацвердзіў званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
Што датычыцца сімуляцыйных цэнтраў, яны ў бліжэйшы час атрымаюць вялікае распаўсюджванне. Ужо падрыхтаваны дакументы аб пазыцы Сусветнага банка. Універсітэтам за гэтыя сродкі плануецца набыць сучаснае абсталяванне і правесці капітальны рамонт будынка, дзе будзе размяшчацца лабараторыя, у якой, апроч студэнтаў, будуць навучацца ўрачы-інтэрны, клінічныя ардынатары, будзе праводзіцца ацэнка прафесійнай кампетэнцыі ўрачоў пры прысваенні ім урачэбнай катэгорыі.
Вопытам работы і ўзаемадзеяння ўстановы аховы здароўя і медуніверсітэта ў час круглага стала падзялілася галоўны ўрач абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алена Кроткава. Як працуе сімуляцыйны цэнтр у Гродне, змаглі ўбачыць удзельнікі мерапрыемства. Таксама яны пабывалі ў абласным клінічным перынатальным цэнтры і абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы.
Ірына Старавойтава і Віктар Сняжыцкі сустрэліся са старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Краўцовым, дзе таксама абмеркавалі пытанні развіцця сістэмы аховы здароўя на Гродзеншчыне.

Гродзенская праўда

Назад