Майскi суботнiку У Мураванцы
24 трауня 2018 — 14:53
Традыцыйна вось ужо пяты год члены валацёрскага атрада “Кардзіс” Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта праводзяць у Мураванскім доме-інтэрнаце псіханеўралагічнага профілю сумесны суботнік.
Разам з беларускімі студэнтамі ўпершыню ўдзел у суботніку прынялі прадстаўнікі факультэта замежных навучэнцаў. Кіраўніцтва і жыхары дома-інтэрната цёпла і гасцінна прынялі валанцёраў. Была невялічкая экскурсія па памяшканнях установы, знаёмства з экспазіцыямі выстаў дома-інтэрната, імправізаваны канцэр. Затым усе дружна папрацавалі па добраўпарадкаванні тэрыторыі інтэрната і садовага ўчастка. Закончылася мерапрыемства таксама ўжо традыцыйным пікніком на свежым паветры.