Міністэрства культуры праводзіць конкурс на найлепшы лагатып 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да стварэння гістарычна значнага сімвала. Адкрыты конкурс на лепшы лагатып - гэта не проста творчае спаборніцтва, а магчымасць аддаць даніну павагі гераізму мінулага і ўнесці свой уклад у захаванне памяці аб вялікім подзвігу народа.
Конкурсная работа павінна ўяўляць сабой стылізаваную графічную выяву, распрацаваны з выкарыстаннем сучасных графічных рэдактараў, і суправаджацца тлумачальнай запіскай, якая раскрывае яго задуму. Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй і патрабаваннямі да афармлення работ можна на афіцыйным сайце Міністэрствы культуры і ў сродках масавай інфармацыі.
Прыём конкурсных работ, дасланых па электроннай пошце з паметкай «Конкурс на лепшы лагатып (знак)» на адрас uprofart@gmail.com, працягнецца да 11 студзеня 2025 года.