Прэс-цэнтр Навіны

“Моладзь - за здаровы лад жыцця, мір і прыгажосць!”

19 красавіка 2018 — 09:53

6 красавіка 2018 г. у маладзёжным культурна-забаўляльным цэнтры “Галактыка” ўдзельнікі семінараў-акцый “Моладзь  - за здаровы лад жыцця, мір і прыгажосць!” прынялі актыўны ўдзел у акцыі, арганізаванай БРСМ “Гродна – тэрыторыя здароўя”.

Студэнткамі 2-га курса лячэбнага факультэта УА “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” Кацярынай Барцэвіч, Карынай Дуброўскай, Ганнай Грамыка, Аленай Янукевіч разгорнута інтэрактыўная пляцоўка па прафілактыцы разбуральных здароўе паводзін у моладзі. Дадзены кансультацыі для мэтавай аўдыторыі па прафілактыцы шкодных звычак. Растлумачаны адмоўныя эфекты ўздзеяння наркотыкаў, электронных цыгарэт, насваю і алкаголю на арганізм. Прадэманстраваны малыя носьбіты інфармацыі, распрацаваныя студэнтамі 2-га курса лячэбнага, педыятрычнага факультэтаў і факультэта замежных навучэнцаў па прапагандзе ЗЛЖ. Памяткі студэнтаў А.Янукевіч “Наркотыкі і здароўе” і М.Валько “Прафілактыка гіпертэнзіі, звязанай са шкоднымі звычкамі” былі раздадзены наведвальнікам акцыі. Форум паказаў зацікаўленасць розных пакаленняў у прапанаванай інфармацыі.  
 

Н.В. Пац, дацэнт  кафедры агульнай гігіены і экалогіі, к.м.н.

Назад