Міжнародны дзень валанцёраў
05 снежня 2017 — 14:06
5 снежня – Міжнародны дзень валанцёраў. Гэта свята ўсіх, хто добраахвотна аддае ўласны час і рэсурсы дзеля іншых людзей. Спектр праектаў валанцёрскай дзейнасці – ад арганізацыі экскурсій, прыбірання тэрыторый і дапамогі сталым людзям і дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльных установах, да ліквідацыі стыхійных здарэнняў. У гэты дзень у розных краінах праводзіцца інфармацыйная кампанія, якая асвятляе спецыфіку дзейнасці валанцёраў.