Міжнародны фестываль па водным турызму «Нёманская вясна»
Міжнародны фестываль воднага турызму «Нёманская вясна-2017» праводзіўся з 31 сакавіка па 2 красавіка на рацэ Асташанка ў раёне Аўгустоўскага канала (вёска Нямнова).
У спаборніцтвах на Аўгустоўскім канале прынялі ўдзел 17 зборных каманд з Беларусі, Польшчы і Украіны. Ад нашага ўніверсітэта выступілі 2 каманды, якія ўзначаліў трэнер Курбанаў Дзяніс Ігаравіч.
У рамках «Нёманскай вясны» адбыліся спаборніцтвы на байдарках (каяках, каноэ) і катамаранах у асабістым і камандным заліках. У праграме таксама прысутнічалі забаўляльныя мерапрыемствы, конкурс фільмаў пра водны турызм і канцэрт аўтарскай песні.
Арганізатарамі фестывалю выступілі Міністэрства спорту і турызму, Гродзенскае абласное ўпраўленне спорту і турызму, ГА «Рэспубліканскі турыстычна-спартыўны саюз», Рэспубліканскі вучэбна-метадычны цэнтр фізвыхавання насельніцтва, ДУ «Белспортзабеспячэнне».