Міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара ўніверсітэта
З 2 па 4 сакавіка 2017 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіўся міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара ўніверсітэта.
Змагаліся за перамогу з гаспадарамі турніра – камандай купалаўскага ўніверсітэта – прадстаўніцы Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта, Беластоцкага ўніверсітэта, Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М.Сапегі. Навічкамі спаборніцтваў гэтага года сталі студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Першая сустрэча нашай каманды з камандай ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася 2 сакавіка. На жаль, з лікам 0 : 3 наша каманда прайграла.
3 сакавіка адбылася цырымонія адкрыцця. Ад імя рэктара і шматтысячнага калектыву ўніверсітэта прарэктар па выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько вітаў удзельнікаў цырымоніі. Для гасцёў турніра былі выкананы песня “Каляровы ярмаркі” і танец. Прагучалі словы ўдзячнасці за падтрымку слаўнай традыцыі правядзення міжнароднага турніра па валейболе сярод жаночых каманд ад гасцей спаборніцтваў.
Адразу пасля адкрыцця пачалася другая гульня турніра. Наша каманда сустракалася з камандай АСДЮШАР імя А.М.Сапегі. Лік аказаўся 0 : 3 не на нашу карысць. Канчатковае месца ў турніры вызначыў пройгрыш камандзе ўніверсітэта Беластока.
Па выніках выступлення наша каманда заняла 5 месца, на 4 апынулася каманда з Беластока, на 3 - каманда АСДЮШАР імя А.М.Сапегі, на 2 - Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта, а пераможцамі сталі гаспадары турніра – зборная каманда ўніверсітэта імя Янкі Купалы.