Прэс-цэнтр Навіны

Наперадзе ўсіх! Каманда ГДМУ - пераможцы IV Усерасійскай студэнцкай алімпіяды па кардыялогіі

26 трауня 2022 — 15:47

Вочны этап IV Усерасійскай студэнцкай алімпіяды па кардыялогіі прайшоў у Санкт-Пецярбургу з 18 па 21 мая.

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт прадстаўляла каманда «WPW»: студэны 6 курса лячэбнага факультэта Яўген Садкоўскі, Дзмітрый Аруцюнян і Вольга Будрэвіч, а таксама два студэнты 5 курса лячэбнага факультэта – Тэмірлан Джамалдзінаў і Ганна Конанчык. Назву каманды студэнты прыдумалі яшчэ летась: WPW – назва сіндрому Вольфа-Паркінсана-Уайта, які вядомы ў кардыялогіі. Менавіта ў гэтым складзе хлопцы сталі пераможцамі, апярэдзіўшы каманду з Першага Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта імя І.М. Сечанава.

Напярэдадні ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ўзнагародзілі пераможцаў. Студэнтаў і іх настаўнікаў павіншаваў рэктар Ігар Георгіевіч Жук:

- Ад імя кіраўніцтва ўніверсітэта ўшаноўваем нашых выдатных, адораных, таленавітых студэнтаў. Перамога на Усерасійскай студэнцкай алімпіядзе па кардыялогіі - гэта дастойны вынік, які пацвярджае імідж не толькі універсітэта, а ў цэлым медыцынскай адукацыі нашай краіны. Мы ганарымся такімі поспехамі! У ГрДМУ для студэнцтва створаны і ствараюцца ўсе ўмовы, каб нашы хлопцы знайшлі сябе і ў практычнай ахове здароўя, і ў навуковай сферы. Ва ўсіх пачынаннях мы, безумоўна, падтрымліваем студэнтаў!

Ігар Георгіевіч адзначыў, што ва ўніверсітэце ёсць спецыяльныя гранты рэктара, дзякуючы якім маладыя, мэтанакіраваныя вучоныя атрымліваюць фінансавую падтрымку для выканання навукова-даследчых работ. Гэта асабліва важна на першых этапах навуковых пошукаў. У гэтым годзе ўдзел у IV Усерасійскай студэнцкай алімпіядзе па кардыялогіі прымалі больш за 110 каманд. У вочным этапе спаборнічалі 12 каманд, але ў фінал пасля выканання шэрагу заданняў прайшлі ўсяго 5. Сярод іх і каманда ГрДМУ "WPW".

- Мы ўжо другі раз прымаем удзел ва Усерасійскай студэнцкай алімпіядзе па кардыялогіі. У мінулым годзе занялі другое месца, у гэтым сабралі новую каманду, прайшлі адбор і перамаглі! - распавяла студэнтка ГрДМУ, капітан каманды «WPW» Вольга Будрэвіч. - Перамога ў такой маштабнай алімпіядзе дае матывацыю развівацца далей, спасцігаць вяршыні і атрымліваць новыя веды.

З улікам ужо наяўнага вопыту да IV Усерасійскай студэнцкай алімпіяды па кардыялогіі юнакі і дзяўчаты пачалі рыхтавацца яшчэ восенню. Штотыдзень па некалькі гадзін студэнты займаліся самастойна, але, безумоўна, вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы аказаў прафесарска-выкладчыцкі склад: прафесар 1-й кафедры ўнутраных хвароб ГрДМУ, доктар медыцынскіх навук прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі, асістэнт 1 й кафедры ўнутраных хвароб Дар'я Анатольеўна Бубешка падказвалі дзецям, на што варта звярнуць увагу, дзяліліся карыснай літаратурай, і, вядома ж, падтрымлівалі на працягу ўсёй падрыхтоўкі.

Па неадкладных станах удзельнікаў кансультаваў загадчык кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі ГрДМУ, доктар медыцынскіх навук, дацэнт Руслан Эдуардавіч Якубцэвіч.

Дарэчы, у гэтым складзе каманда ГрДМУ "WPW" заняла другое месца ў I Беларускай кардыялагічнай алімпіядзе студэнтаў і маладых вучоных, якая праходзіла з 12 па 14 мая ў Мінску.Помимо первого места на IV Всероссийской студенческой олимпиаде по кардиологии, на Санкт-Петербургском кардиологическом форуме в конкурсе молодых ученых диплом первой степени завоевала аспирант 1-й кафедры внутренних болезней ГрГМУ Людмила Владимировна Колоцей.

– Мой навуковы кіраўнік - Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі, і пад яго кіраўніцтвам я ўдзельнічала ў IV Пецярбургскім кардыялагічным форуме ў конкурсе маладых навукоўцаў і заваявала дыплом першай ступені, - распавяла Людміла Уладзіміраўна. - Усяго было прадстаўлена больш за 20 работ з розных універсітэтаў, і наша праца стала лепшай! Мы займаемся актуальнай тэмай сучаснай кардыялогіі - гэта сідром падоўжанага інтэрвалу QT. Інтэрвал QT - гэта інтэрвал на электракарыёграме, які даўжэе пад уздзеяннем розных лекавых прэпаратаў. Падаўжэнне можа праходзіць як бессімптомна, так і суправаджацца клінічнымі праявамі. Напрыклад, непрытомнасць, жалудачкавай тахікардыя.Мы изучаем, какие предрасполагающие факторы неблагоприятного течения.

Віншуем пераможцаў і жадаем заваявання новых вяршыняў!

Матэрыял падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу

Фота Аляксандра Мінько

 

Назад