Прэс-цэнтр Навіны

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня адбыўся конкурс «А ну-ка, дзяўчаты!»

09 сакавіка 2017 — 13:28

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў актавай зале ўніверсітэта адбыўся конкурс «А ну-ка, дзяўчаты!», у якім прынялі ўдзел каманды дзяўчат усіх факультэтаў. Удзельніцам давялося прайсці праз няпростыя конкурсныя іспыты: кулінарны конкурс, выраб сукенкі з прапанаванай тканіны, конкурс «Жаночая сумачка» (пошук заданых рэчаў), конкурс «Адгадай мелодыю» и другие. Усе каманды выдатна справіліся з заданнямі і падарылі гледачам шмат прыемных хвілін. А месцы размеркаваліся наступным чынам:

I месца заняла каманда лячэбнага факультэта;

II месца падзялілі каманды дзяўчат медыка-псіхалагічнага і медыка-дыягнастычнага факультэтаў;

III месца занялі каманды педыятрычнага факультэта і факультэта замежных навучэнцаў.

Па традыцыі ўсе каманды атрымалі салодкія прызы – торты ад прафкама студэнтаў.

Назад