Новы год павінен быць у кожнага!
27 снежня 2019 — 09:12
Новы год павінен быць у кожнага! Так вырашылі валанцёры атрада "Кардзіс" Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта і сумесна з артыстамі студэнцкага клуба ГрДМу наведалі Мураванскі дом-інтэрнат псіханеўралагічнага профілю напярэдадні Ражства і Новага года.
Цудоўны канцэрт выклікаў шмат станоўчых эмоцый у гледачоў, а яшчэ былі гульні, загадкі, карагоды. Напрыканцы мерапрыемства ўручылі сабраныя ў час дабрачыннай акцыі падарункі. Няхай усім у гэтыя дні стане крышачку цяплей...