Пабачыць універсітэт знутры. Расказваем пра праект “Адзін дзень з жыцця студэнтаў”
Праект лячэбнага факультэта “Адзін дзень з жыцця студэнтаў” стартаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ў 2021 годзе. Сёння прафарыентацыйны праект працягвае сваю дзейнасць. Навучэнцы ліцэя № 1 Гродна змаглі цалкам акунуцца ва ўніверсітэцкае асяроддзе, даведацца, як вучацца студэнты-медыкі, і разам з імі пабываць на практычных занятках.
У гэтым годзе ролю студэнтаў ГДМУ прымерылі 89 ліцэістаў медыцынскіх класаў. Дарэчы, на гэты раз для іх была магчымасць выбраць факультэт для азнаямлення.
Разам з рабятамі і групай студэнтаў 1 курса лячэбнага факультэта мы наведалі заняткі і даведаліся пра ўражанні студэнтаў і ліцэістаў.
Лізавета Дубатоўка – студэнтка 1 курса 14 групы лячэбнага факультэта. Яшчэ год таму дзяўчына вучылася ў гродзенскім ліцэі № 1, а ўжо сёння расказвае рабятам пра тое, як вучыцца ў медыцынскай вну, деліцца сакрэтамі і адказвае на ўсе пытанні абітурыентаў.
– Год таму я сама была абітурыенткай, і помню, з якой радасцю ўдзельнічала ў праекце “Адзін дзень з жыцця студэнтаў”. Акунуўшыся тады ў атмасферу медыцынскага ўніверсітэта, не пажадала з яе выходзіць, а ўпэўненасць у правільнасці майго выбару толькі ўмацавалася, - успамінае Лізавета Дубатоўка, - зараз, калі да нас прыйшлі ліцэісты, зноў адчула тыя ж эмоцыі. Для рабят гэта вельмі добрая магчымасць акунуцца ва ўніверсітэцкае жыццё. Да нас прыйшлі два дзевяцікласніка, і пакуль рабяты не ўяўляюць, чаго менавіта хочуць, прыглядаюцца да прафесіі. І вось для іх гэта вельмі добрая прафарыентацыя, рабяты адчулі сябе студэнтамі, пабачылі знутры вучобу, наведалі з намі лекцыі. Мы правялі ім экскурсію па карпусах, пабывалі ў “анатамічцы”. Ліцэісты задавалі розныя пытанні: “Ці цяжка вучыцца?”, “Што ўлічваецца пры паступленні? ” і іншыя. Мы, вядома, адказвалі і давалі парады.
Студэнт 1 групы лячэбнага факультэта Андрэй Кавальчук у мінулым годзе паступіў у ГДМУ без экзаменаў. Малады чалавек – уладальнік дыплома 3-й ступені за перамогу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Біялогія”. Юнак адзначае, што праект “Адзін дзень з жыцця студэнтаў” – гэта ўнікальная магчымасць цалкам акунуцца ў атмасферу студэнцкага жыцця.
– Рабяты не аднаразова адзначалі, што многія аспекты навучання ў ГДМУ вельмі падобныя да вучобы ў ліцэі. Прыемна здзівіла, што ліцэісты ўжо шмат чаго ведалі пра нашы карпусы, былі на экскурсіі ў кунсткамеры, і ў цэлым выдатна падрыхтаваныя, валодаюць добрымі медыцынскімі ведамі. Многія вельмі матываваныя на паступленне ў нашу вну, - кажа Андрэй Кавальчук, - вельмі правільна, што з універсітэцкім жыццём рабят знаёмяць менавіта першакурснікі. Гэта спрыяе ўзаемаразуменню і камфортнаму для абодвух бакоў узаемадзеянню. У нас невялікая розніца ва ўзросце, яшчэ ўчора мы самі былі абітурыентамі і можам даць добрыя парады рабятам па вучобе, і ў цэлым няма скаванасці ў зносінах.
Пра станоўчыя зносіны з ліцэістамі расказала і студэнтка 1 курса 2 групы лячэбнага факультэта Лізавета Русак. Дзяўчына таксама адзначае, што рабяты высока матываваныя на паспяховае паступленне.
– У маю групу прыйшлі два будучыя студэнты самага лепшага ўніверсітэта ў свеце, - з гонарам гаворыць Лізавета Русак, - рабяты разам з намі наведалі заняткі па анатоміі, беларускай мове і інфарматыцы. Ліцэісты знутры ўбачылі, як праходзіць навучанне, паглядзелі, што ёсць некаторыя цяжкасці, але і адзначылі поспехі. Мы зладзілі ім міні-экскурсію па галоўным корпусе і, вядома, запрасілі ў нашу сталовую. Па заканчэнні дня абмяняліся кантактамі, пажадалі поспеху ў паступленні і падарылі ім салодкія падарункі.
Максім Балтрукевіч зараз вучыцца ў 10 “М-1” класе ліцэя № 1 горада Гродна. Юнак адзначае, што для яго праект “Адзін дзень з жыцця студэнтаў” – вялікі і каштоўны вопыт.
Адзін дзень з першакурснікамі 10 групы лячэбнага факультэта правяла і навучэнка 9 “М” класа гродзенскага ліцэя Дзіна Каўгарэня. Старшакласніца адзначае, што першакурснікі стварылі максімальна прыязную атмасферу, каб рабяты адчувалі сябе камфортна. Асабліва Дзіне спадабаліся корпус медыцынскага ўніверсітэта і “анатамічка”. Дарэчы, тут рабяты наведалі занятак і даведаліся пра будову органаў. “Гэта было вельмі цікава і пазнавальна!” – адзначыла Дзіна.
Адзінаццацікласніца Юліяна Пачабут у гэтым годзе заканчвае вучобу ў ліцэі № 1. Для дзяўчыны такі маштабны праект – важны і адказны крок на шляху да выбару будучай прафесіі.
– Праект “Адзін дзень з жыцця студэнтаў” дапамог зразумець, як гэта вучыцца ва ўніверсітэце, - расказвае Юліяна, - усе пары аказаліся вельмі цікавымі, а выкладчыкі выклікалі захапленне тым, як яны лёгка і даступна даносяць інфармацыю да студэнтаў. Дзякуй старасце Ані за яе адказны да ўсяго падыход. Зараз мне з нецярпеннем хочацца стаць студэнткай менавіта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Матэрыял падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу
Фота Аляксандра Мінько