Прафарыентацыя, абмен вопытам і сумесная праца. Гродзенскі медуніверсітэт падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Воранаўскім райвыканкамам
Сёння ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце падпісана дамова аб супрацоўніцтве з Воранаўскім раённым выканаўчым камітэтам.
Праграма супрацоўніцтва паміж ГДМУ і Воранаўскім райвыканкамам у рамках падпісанай дамовы прадугледжвае шэраг напрамкаў: прафарыентацыя, узаемадзеяння ў сферы навукова-даследчай дзейнасці школьнікаў і алімпіяднага руху, прафесійнае навучанне і павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, павышэнне кадравага патэнцыялу медыцынскіх супрацоўнікаў, а таксама ўзмацненне практыка-арыентавана і многае іншае.
Як адзначыў рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігар Георгіевіч Жук, ВНУ зацікаўлена ў цесным супрацоўніцтве з раёнамі вобласці. Такое ўзаемадзеянне мае шэраг магчымасцей у рэалізацыі сумесных планаў.
– Моладзь - гэта патэнцыял для развіцця любой краіны. І мы зацікаўлены ў сумеснай прафарыентацыйнай рабоце з Воранаўскім раёнам, - расказаў Ігар Георгіевіч. - Падпісаны паміж намі дагавор паслужыць развіццю нашых адносін - супрацоўніцтва будзе праходзіць і па кадравых пытаннях, замацаванню маладых спецыялістаў на месцах, па ўзаемнай працы з ЦРБ, аказанні прафесарскай кансультатыўнай дапамогі.
Гродзенскі медуніверсітэт нацэлены і надалей развіваць супрацоўніцтва з арганізацыямі - ад раённых цэнтраў да вядучых ВНУ іншых краін. Рэктар ГДМУ адзначыў, што дагаворныя адносіны падпісаны таксама і з шэрагам ВНУ Расійскай Федэрацыі і замежжа. Цяпер у ГДМУ навучаецца больш за 1200 студэнтаў з 35 краін свету.
Старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Іванавіч Захарчук падкрэсліў, што падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве ў галіне медыцыны - гэта першы, але важкі крок для развіцця двухбаковых адносін і ўмацавання ўзаемадзеяння.
– Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт зацікаўлены ў прафарыентацыйнай рабоце. Нашы школьнікі, у будучыні студэнты, могуць выбіраць Гродзенскі медуніверсітэт у якасці навучання. Мы надаём вялікую ўвагу медыцыне - бо здароўе чалавека заўсёды ў прыярытэце, - адзначыў Дзмітрый Іванавіч.
Для замацавання кадраў на месцах у Воранаўскім раёне, паводле слоў старшыні, робіцца многае: выдзяляецца жыллё маладым спецыялістам і маючым патрэбу, ідзе мадэрнізацыя і ўдасканаліцца інфраструктура раёна.
– Вядома ж, мы займаемся і мадэрнізацыяй матэрыяльна-тэхнічнага кампанента. Напрыклад, да канца года здасца абноўленае стаматалагічнае аддзяленне, на наступны год ёсць планы па капрамонту асобных аддзяленняў, таксама ў будучыні плануецца набыццё мабільнага ФАПа, таму для маладых спецыялістаў створаны ўсе ўмовы для плённай працы, - распавёў Дзмітрый Іванавіч. - Яшчэ адзін важны напрамак, які плануем развіваць сумесна з Гродзенскім медуніверсітэтам - узаемаабмен вопытам. Ваш прафесарска-выкладчыцкі склад зарэкамендаваў сябе ў якасці высакакласных адмыслоўцаў, і мае вялікае прызнанне. Такое супрацоўніцтва дасць магчымасць павысіць кваліфікацыю нашых медыцынскіх работнікаў, атрымаць вопыт і кансультацыю па шэрагу выпадкаў.
Як адзначыла старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Янаўна Ганевіч, на сённяшні дзень падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве дасць магчымасць не толькі праводзіць плённую прафарыентацыйную работу, але і набыць маладым спецыялістам і ўрачам новыя веды і вопыт.
– Як адзначыла старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Янаўна Ганевіч, на сённяшні дзень падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве дасць магчымасць не толькі праводзіць плённую прафарыентацыйную работу, але і набыць маладым спецыялістам і ўрачам новыя веды і вопыт.
– Клопат аб нашых людзях - важная і прыярытэтная задача. Мясцовая ўлада падтрымлівае грамадзян па многіх напрамках. Калі людзі гэта адчуваюць, то, напрыклад, маладыя спецыялісты застаюцца на месцах, развіваюцца і прыносяць карысць. Таму падпісанне пагаднення паміж Гродзенскім медуніверсітэтам і Воранаўскім раёнам - гэта крок да ўзаемнага плённага ўзаемадзеяння, - падсумаваў у канцы сустрэчы Ігар Георгіевіч.
На працягу года ў ГДМУ і ў Воранаўскім раёне прадугледжана правядзенне розных мерапрыемстваў. Сярод іх - арганізацыя і правядзенне сустрэч прафарыентацыйнай накіраванасці з абітурыентамі і прадстаўнікамі ГУЗА, размеркаванне выпускнікоў на першае працоўнае месца ў рэгіён, павышэнне прафесійных кваліфікацый і кампетэнцый медыцынскіх супрацоўнікаў на адукацыйных пляцоўках універсітэта, правядзенне сумесных навуковых даследаванняў і многае іншае.
Пасля падпісання дамовы аб супрацоўніцтве была арганізавана экскурсія па галоўным корпусе і наведванне музея гісторыі ГДМУ. Тут гасцям расказалі гісторыю зараджэння медыцынскай адукацыі на Гродзеншчыне, у прыватнасці, на эксклюзіўных фотакартках паказалі гісторыю медуніверсітэта ад мінулага да сучаснасці, а таксама пазнаёмілі з унікальнымі экспазіцыямі, размешчанымі ў музеі. Напрыканцы сустрэчы госці падзякавалі кіраўніцтву ўніверсітэта за цёплы прыём.
Матэрыял падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу
Фота: Таццяна Велёнда