Разам дапамагаем дзецям
28 трауня 2019 — 17:35
Валанцёры Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта сумесна з дабрачынным таварыствам “Вера” правялі 25 траўня ў гіпермаркеце «Карона» (праспект Янкі Купалы) акцыю “Разам дапамагаем дзецям”.
У ходзе мерапрыемства былі сабраны разнастайныя прадметы асабістай гігіены, якія будуць перададзеныя дзецям-сіротам і дзецям-інвалідам горада Гродна.
Дзякуй усім неабыякавым да чужых праблем людзям!
Кіраўнік валанцёрскага атрада “Cardis” ГрДМУ В.І.Варанец