Рэспубліканскае свята “Магілёў – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь 2018”
8-9 лютага 2018 года ў Магілёве прайшло Рэспубліканскае свята “Магілёў – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь 2018”.
У Рэспубліканскім свяце новай маладзёжнай сталіцы-2018 прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, лідары маладзёжных арганізацый, маладыя спецыялісты, вучоныя, лаўрэаты міжнародных конкурскаў з ліку студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, творчая моладзь з усёй Беларусі.
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт на мерапрыемстве прадставілі Алег Кізюкевіч, Сяргей Мармыш і Уладзіслаў Шышко.
Праграма Рэспубліканскага свята ўключала шмат цікавых мерапрыемстваў: наведванне выставы дасягненняў моладзі “Моладзь Магілёва: традыцыі і будучае”, цырымонію адкрыцця Рэспубліканскага свята і Рэспубліканскага форуму “Моладзь – надзея і будучае Беларусі”, сустрэчу Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Васільевіча Карпенкі з членамі Рэспубліканскага каардынацыйнага савета маладзёжных парламентаў, інтэрактыўны квэст “Малады, актыўны – гэта пра цябе!”, танцавальны форум-рух “Ёсць кантакт!”, экскурсійную праграму “Магілёў вядомы і невядомы…”, інтэрв’юіраванне “Форум вачамі ўдзельнікаў”, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы і шмат іншага.
У кантэксце Рэспубліканскага свята ўдзельнікі і госці змаглі прыняць удзел у працы круглага стала “Сучасная моладзь: Грамадзянін. Асоба. Патрыёт”, а таксама наведаць вышэйшыя навучальныя ўстановы Магілёва.
Конкурс “Маладзёжная сталіца Беларусі” праводзіцца трэці год з мэтай стварэння камфортнага асяроддзя для самарэалізацыі моладзі, выяўлення новых ідэй і выканання інавацыйных праграм, звязаных з удзелам маладых людзей у палітычным, эканамічным і культурным жыцці нашай краіны. Першай маладзёжнай сталіцай былі Баранавічы, другой (2017 год) – Полацк.