Рэспубліканская беларускамоўная дыктоўка прайшла ў ГрДМУ
22 лютага 2022 — 16:20
Традыцыйная Рэспубліканская беларускамоўная дыктоўка была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. У ёй прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта.
У гэтым годзе дыктоўка была прысвечана 140-годдзю з Дня нараджэння беларускага класіка Якуба Коласа. Удзельнікі пісалі дыктоўку па аповесці “Дрыгва” вялікага пісьменніка.
Як распавёў каардынатар правядзення дыктоўкі, старшы выкладчык рускай і беларускай моў Віктар Іванавіч Варанец, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт прымае ўдзел у ёй штогод. Таксама традыцыйна напярэдадні свята прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.