Прэс-цэнтр Навіны

Рэспубліканская ўніверсіяда па бадмінтоне

21 сакавіка 2017 — 14:00

http://www.sporteducation.by/img/image/01_katino/%D1%8D%D0%BC%D0%B1%D0%BB%D0%B5%D0%BC%D1%8B/%D0%9B%D0%BE%D0%B3%D0%BE%D1%82%D0%B8%D0%BF%20%D0%A0%D0%A3.jpg З 13 па 16 сакавіка 2017 года на базе Федэрацыі бадмінтона Рэспублікі Беларусь (г. Мінск) адбылася Рэспубліканская ўніверсіяда па бадмінтоне. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 58 спартсменаў з 13 устаноў вышэйшай адукацыі. У праграму ўваходзілі спаборніцтвы ў парных, адзіночных катэгорыях сярод мужчын і жанчын, мікстах. У адзіночнай катэгорыі сярод мужчын студэнт 5 курса лячэбнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Коўган Яўген заняў 2 месца.

Па выніках спаборніцтваў УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» заняў 9 месца (35 ачкоў).

Прызёры і пераможцы асабістых спаборніцтваў былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі, каштоўнымі прызамі.

Назад