Спартакіяда сярод ВНУ горада Гродна падыходзіць да заканчэння
З 10 па 13 лютага 2017 года ў рамках спартакіяды сярод ВНУ горада Гродна адбыліся спаборніцтвы па 3 відах спорту. Настольны тэніс і першанство па шахматах прынеслі нашай камандзе трэцяе месца, па шашках – другое.
На сённяшні дзень зборная каманда нашага ўніверсітэта знаходзіцца на трэцім месцы, але вынік не канчатковы, усё вырашыцца сёння, у дзень спаборніцтваў па міні-футболу, якія адбудуцца ў 15.00 гадзін на спартыўнай базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (вул. Захарава, 32).
Зборная каманда па настольным тэнісе:
Апонік Марыя Сяргееўна, бібліятэкар, Краўчук Аляксандр Віктаравіч, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, Аляшкевіч Руслан Пятровіч, выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, Сергяенка Уладзімір Канстанцінавіч, старшы выкладчык кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі.
Зборная каманда па шашках:
Саковіч Таццяна Міхайлаўна, спецыяліст аддзела кадраў, Дрэмза Іосіф Карлавіч, дацэнт кафедры паталагічнай фізіялогіі, Бокі Валерый Браніслававіч, лабарант кафедры фізічнага выхавання і спорту.
Зборная каманда па шахматах:
Ярэмчык Марына Янаўна, загадчык аддзела бібліятэкі, Калацэй Уладзімір Мікалаевіч, загадчык 2-й кафедры хірургічных хвароб, Хадасоўскі Міхал Мікалаевіч, дацэнт кафедры паталагічнай фізіялогіі.