Спартакіяды «Здароўе» - другі дзень спаборніцтваў
1 лютага 2017 года прайшоў другі дзень спартакіяды «Здароўе» сярод супрацоўнікаў універсітэта.
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў.
Валейбол..
1 месца – зборная каманда рэктарата і кафедры анкалогіі
Склад каманды: Багдановіч Ігар Пятровіч (прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце), Бажко Генадзь Рыгоравіч (дацэнт кафедры анкалогіі), Болтач Андрэй Віктаравіч (намеснік дэкана лячэбнага факультэта), Вольф Сяргей Барысавіч (прарэктар па навуковай рабоце), Карабач Вячаслаў Мікалаевіч (начальник штаба ГА), Сцянько Аляксандр Аляксандравіч (дэкан факультэта замежных навучэнцаў), Шамава Таццяна Міхайлаўна (дэкан медыка-псіхалагічнага факультэта).
2 месца - зборная команда кафедр: аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі,паталагічнай анатоміі, паліклінічнай тэрапіі
Склад каманды: Кісялеўскі Юрый Мар’янавіч (загадчык кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі), Кудло Віктар Валянцінавіч (старшы выкладчык кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі), Кузьміцкі Мікалай Іванавіч (старшы выкладчык кафедры паталагічнай анатоміі), Лажко Павел Міхайлавіч (дацэнт кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі), Марголь Андрэй Сяргеевіч (асістэнт кафедры паліклінічнай тэрапіі), Цівінскі Віктар Аляксеевіч (лабарант кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі).
3 месца – кафедра нармальнай анатоміі
Склад каманды: Ваўчкевіч Дзмітрый Аляксандравіч (дацэнт), Гарустовіч Вольга Анатольеўна (асістэнт), Камягін Дзяніс Вячаслававіч (выкладчык-стажор), Іванцоў Аляксей Уладзіміравіч (дацэнт), Самойла Леанід Леанідавіч (старшы выкладчык), Сідаровіч Сяргей Аляксандравіч (дацэнт), Хмурчык Мікалай Аляксандравіч (выкладчык-стажор).
Настольны тэніс – мужчыны.
1 месца – Сергенка Уладзімір Канстанцінавіч (старшы выкладчык кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі):
2 месца – Хмяленка Аляксандр Віктаравіч (ГрАКДБ);
3 месца – Камягін Дзяніс Вячаслававіч (выкладчык-стажор кафедры нармальнай анатоміі).
Настольны тэніс – жанчыны.
1 месца – Апонік Марыя Сяргееўна (бібліятэкар);
2 месца – Пашко Ганна Казіміраўна (старшы выкладчык кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі);
3 месца – Лялевіч Ганна Уладзіміраўна (старшы выкладчык кафедры паталагічнай фізіялогіі).