Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Сцяпанавіч Каранік адзначае 50-гадовы юбілей
Паважаны Уладзімір Сцяпанавіч! Прыміце сардэчныя віншаванні з 50-гадовым юбілеем!
У гэты асаблівы для Вас дзень увесь калектыў Вашай Alma mater гаворыць Вам самыя добрыя, шчырыя і душэўныя словы!
Знамянальна, што Вашая біяграфія звязана з нашым горадам і ВНУ. У Гродне Вы нарадзіліся, адвучыліся ў школе, а па заканчэнні інтэрнатуры перад Вамі адкрыліся ўсе дарогі, і Вы выбралі тую, па якой і зараз смела ідзеце наперад. Вы прайшлі нялёгкі шлях ад урача-стажора да Міністра аховы здароўя рэспублікі. А сёння займаеце пасаду кіраўніка нашага рэгіёна, і калектыў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта перапаўняе гонар, што Вы былі нашым выпускніком!
Няпростая місія - быць кіраўніком, чалавекам слова, учынкі і справы якога заўсёды ў цэнтры ўвагі. Але шматгранныя веды і назапашаны досвед замацавалі за Вамі рэпутацыю кіраўніка высокага ўзроўня. За кароткі перыяд адказнай работы на пасадзе кіраўніка Гродзенскай вобласці Вы дабіліся вялікіх поспехаў у рэалізацыі патэнцыялу рэгіёну, вырашэнні надзённых задач, накіраваных на яго развіццё, заслужылі высокі аўтарытэт і павагу сваёй дзейнасцю, актыўнай жыццёвай пазіцыяй, працаздольнасцю.
Таленавіты кіраўнік і праніклівы палітык, сёння Вы ўвасабляеце ў жыццё новыя праекты, накіраваныя на росквіт нашай вобласці, а значыць і дабрабыт жыхароў. Высокі прафесіяналізм, чалавечыя якасці, поўная самааддача, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе і падначаленых, гатоўнасць узяць на сябе адказнасць, выклікаюць глыбокую павагу ва ўсіх, каму пашчасціла з Вамі працаваць і мець зносіны.
Няхай і надалей Ваш багаты вопыт, веданне праблем рэгіёну нясуць рэзультатыўнасць і карысць для Гродзеншчыны. Няхай побач з Вамі заўсёды будуць верныя паплечнікі і сябры, надзейныя памагатыя, кахаючыя родныя і блізкія людзі!
Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя і далейшых поспехаў у стваральнай дзейнасці, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, геніяльных думак і ідэй, беспамылковых рашэнняў і перспектыўных праектаў, сапраўдных перамог і невычэрпнага аптымізму, мудрасці і цярпення ў дасягненні мэт, радасці сэрца і гонару душы за ўсе свае заслугі! Дабрабыту, міру і дабра! Няхай на працягу ўсяго жыцця Вас суправаджаюць прызнанне і поспех!
З павагай, рэктар УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт", прафесар І.Г.Жук