Студэнт ГрДМУ Мацвей Лянцэвіч прыняў удзел у асабістым прыёме грамадзян членам Савета Рэспублікі, галоўным урачом Гродзенскага кардыялагічнага цэнтра Андрэем Янушка

6 лютага студэнт ГрДМУ, старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Мацей Лянцэвіч прыняў удзел у асабістым прыёме грамадзян членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, галоўным лекарам УАЗ "Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр" Андрэем Вячаслававічам Янушка.
На прыём грамадзяне прыходзілі пераважна па пытаннях, якія датычацца аказання медыцынскай дапамогі. Аднак былі пытанні, не звязаныя з медыцынай. Шэраг пытанняў удалося вырашыць у ходзе прыёму, астатнія ўзяты на кантроль.
- Мне давялося пазнаёміцца з працай сенатара, а таксама з арганізацыяй справаводства. Андрэй Вячаслававіч падзяліўся са мной жыццёвым досведам і даў мудрыя навучанні на будучую працу, - адзначыў Мацей Лянцэвіч.