Прэс-цэнтр Навіны

Студэнты ФЗН прынялі ўдзел у І Міжнародных VII Рэспубліканскіх студэнцкіх чытаннях “Дыялог моў і культур”

23 лістапада 2017 — 14:03

22 лістапада 2017 года студэнты факультэта замежных навучэнцаў пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры рускай і беларускай моў прынялі ўдзел І Міжнародных VII Рэспубліканскіх студэнцкіх чытаннях “Дыялог моў і культур”, якія адбыліся ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Анаева В.І. выступіла з дакладам на секцыйным пасяджэнні. Кану А.П., Дхамелія П.Д. і Гопані С. прынялі ўдзел у конкурсе дэкламатараў.

Кану А.П. атрымаў дыплом II ступені, Дхамелія П.Д. узнагароджаны граматай у намінацыі “Самае артыстычнае выступленне”.

Назад