Студэнты ГрДМУ прынялі ўдзел у Адкрытым фестывалі туркменскай культуры «Наўруз Байрам»
24 сакавіка 2017 года Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы праводзіў Адкрыты фестываль туркменскай культуры «Наўруз Байрам», у рамках якога прайшоў турнір па нацыянальнай туркменскай барацьбе «Горэш».
Даведка:
Туркменская барацьба «Горэш» – нацыянальная барацьба туркмен. Касцюм – нацыянальны халат (да каленяў), падвязаны мяккім поясам. Дазваляецца рабіць захопы за пояс і любое месца халата вышэй за пояс. Пераможца павінен кінуць свайго саперніка на спіну так, каб той дакрануўся зямлі трыма кропкамі. Дазваляецца рабіць кідкі праз ногі. Час схваткі не абмежаваны. Кожная схватка складаецца з трох сустрэч без абмежавання часу. Перамога аддаецца таму, хто выйграў дзве сустрэчы з трох.
Студэнты нашага ўніверсітэта таксама прынялі ўдзел у туркменскай барацьбе і паказалі выдатныя вынікі.
Першае месца ў вагавай катэгорыі да 80 кг. атрымаў Юсупаў Ібрагім, за другое месца ў вагавай катэгорыі да 70 кг. узнагароджаны Гулекаў Арслан, за трэцяе месца – Халіеў Гуанч.