Прэс-цэнтр Навіны

Сустрэча памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Гродзенскай вобласці Сяргея Раўнейкі з лідарамі грамадскіх арганізацый рэгіёна

06 кастрычніка 2017 — 16:48

5 кастрычніка 2017 года ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбылася сустрэча памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Гродзенскай вобласці Сяргея Раўнейкі з лідарамі грамадскіх арганізацый рэгіёна.

Усяго ў мерапрыемстве прымалі ўдзел 11 грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў Гродзенскага рэгіёна, у тым ліку пярвічныя арганізацыі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. ГА “Беларускі саюз жанчын” расказаў пра цікавыя праекты, звязаныя са сусветнай культурай і роляй у іх жанчын. ГА “Белая Русь” прадставіла ўзнагароды, якія сведчаць пра актыўны ўдзел студэнтаў Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта ў маладзёжным руху.

Да гутаркі з лідарамі самых масавых грамадскіх аб’яднанняў далучыліся таксама старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук, які з’яўляецца старшынёй абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Андрэевіч Лісковіч, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі, прадстаўнікі органаў улады.

Затым сустрэча працягвалася ў канферэнц-зале ў фармаце дыялогу, у час якога ўзнімаліся пытанні дзейнасці грамадскіх арганізацый, іх узаемадзеяння з органамі ўлады і насельніцтвам, развіцця і рэалізацыі новых ініцыятыў.

Назад