Прэс-цэнтр Навіны

Святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

07 сакавіка 2017 — 11:00

Кожны год восьмага сакавіка па ўсёй краіне віншуюць жанчын. Вясенняя ўрачыстасць не абмінула і Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, адбыўся 3 сакавіка.

Цёплымі словамі пра вясну і цудоўную палову чалавецтва адкрылі канцэрт вядучыя. З найлепшымі пажаданнямі да жанчын ад імя мужчын ВНУ звярнуліся рэктар універсітэта Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі., першы прарэктар Віталь Уладзіміравіч Вараб’ёў, прарэктар па АГР Юрый Антонавіч Раманчук, дэканы факультэтаў, старшыня прафкама супрацоўнікаў і іншыя. У адрас цудоўных дам гучала шмат добрых слоў з пажаданнямі здароўя, шчасця, радасці, надзеі, кахання.

Урачыстыя віншаванні змяніліся цырымоніяй узнагароджання ганаровымі граматамі цудоўных прадстаўніц універсітэта.

Канцэртная праграма, падрыхтаваная супрацоўнікамі і студэнтамі ўніверсітэта, не пакінула абыякавымі нікога ў зале. Актыўны ўдзел у канцэрце прынялі дзеці супрацоўнікаў, выступіўшы з сольнымі нумарамі. Сваёй творчасцю парадаваў дзіцячы калектыў «Белыя расінкі».

А галоўнай падзеяй свята стала дэфіле супрацоўніц універсітэта ў дзелавых касцюмах, вячэрніх сукенках і нацыянальных уборах.

Інтрыгай праграмы стаў і розыгрыш прызоў: рамантычнай вячэры на дваіх у рэстаране, абаніментаў у фітнес-клуб, паходу на дваіх у кінатэатр «Чырвоная зорка».

Цёплая атмасфера свята падарыла кожнай жанчыне добры настрой, адчуванне вясны і шчасця.

Назад